ИНФОРМАЦИОННЫЙ БЛОК
ПОЛИТИКА БЕЛАРУСИ
БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ
БЕЛАРУСЬ И МИР
ИНТЕРАКТИВ
ДРУЗЬЯ САЙТА
  Новости
   
Забыліся…

Зусім незаўважна для гомельскіх камуністаў з Сякеркінай ПКБ прайшла дата, якую калісьці ў Савецкім Саюзе адзначалі агульным траўрам: 85 год з дня смерці Ўладзімера Леніна. Мабыць, забыліся пра свайго правадыра.

Ну, траўр ладзіць – зараз дзяржаўны лад іншы, і Ленін афіцыйна больш не лічыцца “айцом-заснавацелем”. Але ж хоць сход нейкі ўрачысты можна было зрабіць,- хаця б на Палескай 52, калі ўжо няма магчымасьці зняць памяшканьне. Прачытаў бы таварыш Сякерка адпаведны даклад- пра ўрокі гісторыі, зрабіў бы маркісісцкі аналіз гістарычнай сітуацыі ды зрабіў бы высновы: правільным шляхам ідзе ягоная партыя, ці не. Што праўда, відовішча камуністычнага сходу пад амерыканскім сьцягам, які вісіць над працоўным сталом спадара Кацоры, было б дастаткова шызафрэнічным,— але што рабіць, калі стаўся рэчаіснасц’ю шызафрэнічны па сваей сутнасьці хаўрус камуністаў з антыкамуністамі. Цікава, што б сказаў на гэта сам Ленін, які дапускаў тактычныя пагадненьні з меньшавікамі ці эсэрамі, як з сацыялістамі,- але ж не з кадэтамі ці акцябрыстамі, і, тым больш, не з нацыяналістамі, кшталту дашнакоў ці петлюраўцаў. Адзінае вылючэньне – сумесная дзейнасьць з фінскімі нацыяналістамі ў дарэвалюцыйны перыяд,- але ў Фінляндыі проста не было ніякіх іншых партый, і нічога было не зрабіць. Мне могуць ўказаць на ўзаемадзеяньне з ППС ў Польшчы,- але ж бальшавікі працавалі толькі з “ППС- левіцай”, ды й партыя, хаця б тэарэтычна, была ўсе ж- такі, сацыялістычнай. Таму цалкам зразумелым быў бы блок ПКБ з сацыял-дэмакратамі,— але не зь АГП, а, тым болей, зь БНФ.

Сьцерлася не толькі арганізацыйная розніца (камуністамі ў Гомелі кіруе на практыцы антыкамуніст Кацора), але й тэарэтычная. Дастаткова паслухаць прамовы Сякеркі ці Хоміча, а потым, на закуску, пачытаць Праграму ПКБ: не тое, што камунізмам, але і марксізмам, там не пахне. Так, Ленін лічыў першай, бліжэйшай, мэтай партыі, звяржэньне царызму і здзяйсненьне ў поўным аб’еме буржуазных правоў і свабод. Але ен заўседы пасьлядоўна праводзіў і ў сваіх прамовах, і ў праграмных дакументах партыі, сацыялістычныя мэты як тыя, да якіх партыя імкнецца. І ніякія тактычныя меркаваньні не вымушалі яго да адмовы ад гэтага. А што ПКБ? Там ідзе звычайны, вельмі прымітыўны ліберальны (на сацыял-дэмакратыю не цягне) бубнеж, ад якога й на Захадзе даўно адмовіліся. Ленін жа не пісаў, што ен – за прыватызацыю ці страхавую медыцыну, хоць і лічыў дабудаваньне капіталізму актуальнай для тагачаснай Расіі задачай. Бо ў Леніна былі прынцыпы. Зь імі можна пагаджацца, ці не,- але яны былі. Гэта быў пасьлядоўны, і па-свойму шчыры палітык. А ў дзеячоў з ПКБ з прынцыповасц’ю кепска, і паводзяць яны сабе вельмі ня шчыра. Калі б шчыра – яшчэ ў 1996 годзе, адмовіліся б ад слова “камуністычная” ў сваей назве, і не падманвалі б тых, хто настальгіруе па савецкіх часах. А то таварыш Сякерка любіць Сталіна, і адначасова ручкаецца з тымі, каго б Сталін растраляў. Як ворагаў народу: не выдуманых, а сапраўдных. І самога Сякерку – заадно. За тое, што здрадзіў марксізму.

Зрэшты, ад марксізму можна iадмовіцца: ў свеце есць шмат немарксісцкіх сацыялістысных рухаў. Але яны так прама й заяўляюць: мы – не марксісты. І не зводзяць людзей ў зман.

Потым. Камуністы будаваліся ад пачатку, як партыя працоўных,— рабочых і сялян. Наконт сялян не ведаю,— але з рабочымі ў Сякеркінай арганізацыі вельмі кепска. Калі на тое пайшло, дык называліся б “клюбам ветэранаў”,- бо адшукаць там кагосьці маладзей за 70 даволі цяжка. Не дзіўна, што сябры ПКБ не пратэстуюць супраць курсу яе лідэраў: ветэраны надта старыя для таго, каб нешта разумець, а хто маладзейшы – з курсам згодныя. Бо маладзейшыя – гэта як раз і есць такія, як Сякерка ды ягонае атачэньне. Фактычна яны і есць- партыя. Ленін не хлусіў сябрам партыі бальшавікоў,- а Сякерка хлусіць сябрам ПКБ сталага ўзросту, запэўніваючы іх, што ПКБ застецца камуністычнай партыяй. Працы з прафсаюзамі ці нейкай спробы аб’яднаць рабочых, весьці сярод іх нейкую агітацыю не было і няма. І ня трэба мне казаць пра прафсаюз РЭП спадара Казлова. Бо нікога, акрамя некалькіх старых палітбайцоў, ен не аб’ядноўвае. Ды й яшчэ вось якое пытаньне: а сам Сякерка – рабочы? Ен ўвогуле дзе-небудьзь працуе? Ленін зарабляў грошы літаратурнай працай: пісаў артыкулы, брашуры, чытаў лекцыі. Былі й ахвяраваньні ў партыйную касу таксама,- але Ленін не лічыў тыя грошы сваімі, і пускаў іх выключна на справу. Ў тым ліку, і грошы ад “эксаў”. Цікава,- а ці шмат на справу пускаецца тых грошай, якія Сякерка атрымлівае ад замежнікаў? Бо ў Леніна партыйныя складкі і ахвяраваньні ад рабочых складалі вельмі значны працэнт ад ягонай касы; калі што,- ен бы і без нямецкіх грошай абыйшоўся. А Сякерка,- наш “гомельскі Ленін”? Калі яго пазбавіць замежных ўліваньняў – ці шмат ен наробіць? Баюся, не. Ды й на браневічок ен сам не лезе,-іншых пасылае. Замест палітычнай партыі пралетарыяту – купка прайдзісветаў, замест перадавой (без жартаў!) ідэалогіі – незразумелае мармытаньне, замест актыўнай дзейнасьці – палітычная імпатэнцыя. Вось дык эвалюцыя! Вы ўжо, панове, хоць не называйце сабе пераемнікамі бальшавікоў. Яны былі б супраць. Не дзеля таго яны на катаргі ды ў турмы ішлі. Не дзеля таго ў Грамадзянскую ваявалі, ды ў Айчынную…

Карацей, калі б рабіць даклад ўрачысты з нагоды ўгодкаў смерці Леніна,- дык, зрабіўшы такі даклад, таварышу Сякерку засталося б застраліцца. Як камуністу, і як афіцэру. Калі афіцэрская годнасьць для яго штосьці значыць. Капітан, як-ніяк. Ды не чаго-небудьзь,- а пагранічных войскаў КДБ,- а гэта была заўжды эліта Узброеных сiл…

І яшчэ адзін штрых. Ў Мазыры мясцовыя актывісты нацыяналістычных партый,- партнэры ПКБ па апазіцыйнай кааліцыі,- ініцыявалі знос помніка Леніну. Нават, падавалі адпаведны праект ў мясцовы гарвыканкам. Праўда, там такую ідэю не падтрымалі. Згодны, што, мажліва, ў тым месцы, дзе гэты помнік стаіць, яму не места. Але справа ішла не пра перанос, менавіта пра знос помніка. І што мясцовыя камуністы? Што іх гомельскі камандзір, таварыш Сякерка? А нічога…

Ленін памер ў 1924 годзе. Тады казалі: “а справа ягоная – жыве”. Але любая справа жывая толькі тады, калі есьць нехта, хто б яе працягваў. Ці здольныя зрабіць гэта “таварышы” з ПКБ і асабіста Сякерка? Мяркуйце самi…



Вернуться назад
Обсудить статью на форуме
   ПОИСК
   КАЛЕНДАРЬ
   ОПРОС
Удастся ли Беларуси вступить в ВТО до 2015 года?

   ЭТО ИНТЕРЕСНО
 
 
 Выпускной 2020
>height="1">>Q