ИНФОРМАЦИОННЫЙ БЛОК
ПОЛИТИКА БЕЛАРУСИ
БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ
БЕЛАРУСЬ И МИР
ИНТЕРАКТИВ
ДРУЗЬЯ САЙТА
  Новости
   
ТАВАРЫШ СЯКЕРКА ПАДВОДЗІЦЬ ВЫНІКІ…”

ТАВАРЫШ СЯКЕРКА ПАДВОДЗІЦЬ ВЫНІКІ…” Вітаю Вас, шаноўныя! З Вамі зноў я, Васіль Румынаў,- з найлепшымі пажаданьнямі! Мае артыкулы – гэта рэдкая магчымасць палепшыць настрой,- ды й, заадно, праўду даведацца пра нашае беларускае жыцьце! Бо вы ж ведаеце: Васіль Румынаў ніколі не хлусіць, чым і выклікае шалены зубоўны скрогат шматлікіх “дабразычліўцаў” зь нашае апазіцыйнай суполкі прафесійных грантавых папрашаек.
ТАВАРЫШ СЯКЕРКА ПАДВОДЗІЦЬ ВЫНІКІ…” Вітаю Вас, шаноўныя! З Вамі зноў я, Васіль Румынаў,- з найлепшымі пажаданьнямі! Мае артыкулы – гэта рэдкая магчымасць палепшыць настрой,- ды й, заадно, праўду даведацца пра нашае беларускае жыцьце! Бо вы ж ведаеце: Васіль Румынаў ніколі не хлусіць, чым і выклікае шалены зубоўны скрогат шматлікіх “дабразычліўцаў” зь нашае апазіцыйнай суполкі прафесійных грантавых папрашаек. Што праўда, чым далей, тым грашовы ручаек ўсе больш мелее. Калі зусім перасохне,- давядзецца ім станавіцца шчырымі людзьмі ды працаваць па-сапраўднаму, а не імітыраваць “змаганьне за свабоду”… Але ж пакуль імітыруюць. Прыкладам можа паслужыць артыкул спадара Сякеркі ў газэце “Таварыш” ад 30 кастрычніка гэтага году, размешчаны таксама на афiцыйным сайце ПКБ. Называецца ен — “Не все и не сразу”. Напісаны артыкул на расейскай мове, хаця, раз ўжо ўсталі пад бела-чырвона-белы сьцяг,- можна было б і па-беларуску… Добра,- не будзем чапляцца да дробязей. Зараз па сутнасьці. Сякерка сетуе на тое, што кандыдат ад ўлады, які ішоў па ягонай акрузе, замацаваў дамы за актывістамі свайго штабу з чысла сябраў БРСМ ды высокааплочваемых рабочых “Гамсельмашу”. Гэтыя людзі вялі агітацыю за кандыдата, заклікалі да ўдзелу у выбарах, і г.д. Гэтую сістэму Сякерка чамусьці называе «механизмом фальсификации выборов». Чалавек мае вялізны штаб і многа актывістаў. Няма звестак, што ен некага прымушаў ўвайсьці ў ягоную каманду. Зразумела, што апазіцыйны палітык будзе мець меньш магчымасьцей, чым мэр,- але гэтую абставіну трэба мець на ўвазе загадзя. І не браць ўдзел ў выбарах, калі няма патрэбных рэсурсаў. Але Сякерка скардзіцца на апанента… Рэальнасьць ў тым, што спадар Сякерка займаўся чым заўгодна,- але не працай зь выбаршчыкамі. Рэальнасьць ў тым, што грошы, якія выдаткавалі замежнікі на выбары,- і сякеркінай ПКБ ў прыватнасьці,- зьніклі ў невядомым накірунку. Рэальнасьць, нарэшцэ, ў тым, што Сякерка ня меў і не мае дзеяздольнай каманды… Могуць запярэчыць: чаго ты да Сякеркі прычапіўся? Але ж ягоная ПКБ- асноўны “элемент”гомельскае АДС, безь якога яна папросту перастане існаваць. І зь ім лічацца. Не толькі ў Гомле,- але і ў Менску, і ў Вільне, і ў Кіеве. І таму ягоная адказнасьць за становішча ў гомельскіх АДС вельмі істотная. Могуць сказаць, што на выбары далі мала грошай. Тады чаму ты не патрабаваў, каб далі болей? Ты ж да пана Дэвіда ўвахож. Ты і Калякіну сябра,- а ўжо Калякін дакладна “аўтарытэт” дастатковы, каб нешта патрабаваць. Калі ж патрабаваў, але не далі,- адмоўся ад ўдзелу ў выбарах. Скажы:”за чужое глупства не адказчык”… На выбарах Сякерка атрымаў амаль 20%. Але ў тым няма ягонай заслугі: гэта паказчык патэнцыялу прыхільнікаў пераменаў,- істотны нават пры полнай недзеяздольнасьці АДС і асабіста Сякеркі. Вядома, 20% — няшмат. Але, калі б працавалі, было б болей. Праўда ня вераць чамусьці людзі гэтым АДС, ды ўсе тут… “Несвядомыя”,— сетуюць Жукоўскія ды Шчыраковы. “Быдла”,- кажуць Кацоры ды Толчыны. “Не разумеюць свайго шчасц’я”,- думае Сякерка… Далей. Апанент Сякеркі на выбарах меў шмат людзей ў сваей камандзе. А колькі было людзей ў Сякеркі? Просты разлік паказвае: для поспеху ў кампаніі трэба мець сотні дьзве чалавек на акругу. Бо выбаршчыкаў – 60–70 тысяч. Трэба мець шмат людзей,- і, па магчымасьці, маладых ды здаровых. Па словах Сякеркі, ў ягонай камандзе больш за 30% — моладзь да 35 год. Можа быць. Але ж ен сціпла не ўказвае ў сваім пераможным артыкуле, колькі гэтай самай моладзі ў ягонай арганізацыі – Гомельскай ПКБ. Бо аказалася б, што ен вымушаны быў сцягнуць да сабе ў каманду ўсех сябраў ПКБ Гомля, якія яшчэ здольныя самастойна хадзіць ды связна размаўляць. Дарэчы, ў яго атрымліваецца, што і той, каму 35, і той, каму 18 год,- аднолькава маладыя. Давайце спытаем: колькі там было сапраўды маладых, а не вялікаўзроставых дзецюкоў!І што,- было там 200 чалавек? Дарэчы, і 200 актывістаў- няшмат, калі ўлада мае манаполію на СМІ, а твой апанент – мэр горада і чалавек, ўсім добра вядомы. Калісьці,- 10 год таму,- ў Гомле сябраў ПКБ было як раз пад дьзве сотні. Дзе яны зараз? Сам Сякерка прызнае, што справы з раенымі суполкамі – дрэнь. І ЛКСМБ,- моладзевую філію партыі, ен прызнае слабай і малаактыўнай. І ен яшчэ мякка сказаў… Сеньняшняя “Аб’яднаная апазіцыя” – гэта частка грандыезнага махлярскага праекту некаторых палітыкаў ЗША і Еўразьвязу. Сутнасьць праекту простая: пад шыльдай “распаўсюду дэмакратыі” качаць грошы з дзяржбюджэтаў сваіх краін. Назвы гэты “праект”пакуль не мае,- таму прапаную свой варыянт: “Аблапошым Дзядзьку Сэма”. Скарочана- “АДС”. Замест “Аблапошым” можна паставіць і іншае слова,- куды больш трапнае,- але з катэгорыі ненарматыўных. Грошы па дарозе прыклейваюцца да многіх рук,- пачынаючы зь якога-небудьзь амэрыканскага ці польскага “чэкіста з халодным сэрцам ды чыстай галавой”, і канчаючы кіраўніцтвам АДС ў Менску. А тым, хто ў самым нізе, дастаецца толькі вялікае чалавечае “дзякуй!”… Людзі банальна робяць грошы і ўладкоўваюць свае лесы. Хто больш прайдошысты,-ў выніку на Захад звальвае. Хто папрасцей,- семінарамі замежнымі жыве, ды рознымі падачкамі. Хто зусім лох – жыве Сьвятым Духам. І змагаецца за Беларусь – актывісты “БХД”, “Талакі” ды “Маладога Фронту”… Але ж вернемся да Сякеркі. Ен ведае, што ў няго мала людзей. Што праціўнік ў яго магутны. Што ен робіць? Бо год выбараў быў вядомы ў 2004… Можа, заняты быў? Дык не кожны жа дзень ен да Дэвіда ў Кіеў ездзіць. За 4 гады можна сабраць вялікую каманду. Добра,- не здолеў. Ў ПКБ няшмат народу. Але есьць сябры па кааліцыі. Чаму не звярнуўся па дапамогу? Дарэчы,- з грашыма таксама: ты мог 4 гады іх адкладваць з тае сумы, што ішла ПКБ Гомля. Ды Кацоры прапанаваць: створым агульны фонд на будучыя выбары! І пасодзім туды стоража,- каб не раскралі. Хаця б Васіля Румынава: ен дакладна нічога не ўкрадзе… Сякерка, кажучы пра вынікі выбараў, піша дзіўную рэч: “мы не выиграли выборы, но власть их проиграла”! Майку Тайсану мы, значыць, морду не набілі, але ж ен маральна прайграў. Але “не выйграць”,- гэта і есьць “прайграць”, хлопцы… І вось што цікава: Сякерка піша пра свой ўласны ўдзел ў выбарах,- дык чаму ен піша “Мы не выйгралі”? Пісаў бы “Я не выйграў”. А то ўсе дасягненьні – мае, ўсе паразы – вінаватыя ананімныя “мы”… Тут трусасьць, баязнь прызнаць свае памылкі. А непрызнаныя памылкі непазбежна паўтараюцца. Другая выснова Сякеркі: “В самые ответственные моменты у нас иногда возникают разногласия, как это было по вопросу: идти или не идти до конца в избирательной кампании”. Карацей, «кто-то кое-где у нас порой»…Чаму б не сказаць прама: адзінства няма,- есць аб’яднаньне дзеля грошай, ў якім кожны кожнага гатовы ў лужы ўтапіць. І “рознагалоссі” тыя маюць простую падаплеку: кожнаму хочацца трохі пагрэцца. Гэта асабліва заўважна зараз, калі пачынаецца перафарматаваньне кааліцыі і Кацора з Сякеркам цягнуць грашовы кранік кожны ў свой бок. Мяркую ўсе ж,— ўрэшцэ дамовяцца, падзяліўшы па-братэрску… І яшчэ: чаму тыя “разногласия” паўтараюцца кожнага разу, калі надыходзіць той самы “ответственный момент”? Сякерка абыходзіць гэтае пытаньне, а мы адкажам: ў “адказны момант” пачынаюць “капаць” грошы, і іх трэба распіхаць па кішэнях. Кажуць мудрыя людзі: хочаш пасварыць сяброў- дай ім рубль адной паперкай. На дваіх. Ў 9 выпадках з 10 пасварацца ды паб’юцца. Вось таму ўлада і не перашкаджае нашай апазіцыі грошы атрымліваць. Бо, каб не сварыцца і не біцца, патрэбна мудрасць. Калі нехта ўмее добра красці,- гэта яшчэ не кажа пра ягоны розум. Не дзіва, што, як піша Сякерка, “возможности коалиции используются далеко не полностью”… Сякерка пачынае свой артыкул з заявы, што ен і ягоныя сябры па партыі да рэвалюцыі не імкнуцца, і жадаюць прыйсці да ўлады законным шляхам. Але ў краіне з аўтарытарным рэжымам, які абапіраецца на магутны рэпрэсіўны апарат і мае істотную знешнюю падтрымку, сякеркін падыход да справы не прыдатны. За гэтым рэжымам – інтарэс дзяржаўнай бюракратыі, якая мае саюзніка: расейскі, а шмат ў чым- і еўрапейскі,— капітал. Трэба быць рэалістамі. Рэжым Лукашэнкі праіснуе, як мінімум, пакуль будзе жыць ен сам. А потым Беларусь нехта “падбярэ”- Еўразьвяз, ці Расея,- і мы станем задворкамі і захалусц’ем, бо краіна наша досыць бедная і прапанаваць нам навакольнаму свету няма чаго. Чаму ні сам Сякерка, ні ягоныя калегі-дэмакраты не думаюць пра ўсе гэта? Чаму не выпрацоўваюць нейкую пазітыўную праграму дзяржаўнага будаўніцтва, не прапаноўваюць яе людзям? Як жа яны збіраюцца кіраваць дзяржавай?.. Сякерка свае “вынікі” падвеў. Вядома, пераможнымі літаўрамі. Фальшываю нотаю “АДСнай” музыкі. Горка, але мы не маем сапраўдных апазіцыянераў. Гэтыя людзі не з’яўляюцца палітыкамі. Яны не бачаць далей ўласнага носа і ўласнай кішэні. Яны не здатныя ні на што, акрамя дробнага гешэфту. Спадар Сякерка – яркі прыклад. Сапраўды: з імі рэвалюцыю не зробіш!.. Жыве Беларусь!


Вернуться назад
Обсудить статью на форуме
   ПОИСК
   КАЛЕНДАРЬ
   ОПРОС
Удастся ли Беларуси вступить в ВТО до 2015 года?

   ЭТО ИНТЕРЕСНО
 
 
 Выпускной 2020
Zt>